Суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні – такія галоўныя прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета назвала Святлана Ціханоўская падчас свайго выступлення на ІІ Канферэнцыі беларусаў свету, якая 22–23 красавіка праходзіць у сталіцы Літвы.
Палітык, між іншым, звярнула ўвагу на неабходнасць павелічэння ўплыву дыяспары на падзеі і працэсы ў Беларусі:
«Разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны і звонку павялічваецца(…)Але ў Беларусі ўсё так жа шмат людзей, якія хочуць пераменаў. Але ці лічаць гэтыя людзі, што мы з вамі прадстаўляем іх інтарэсы? Нашая з вамі праца – адказаць на гэтае пытанне, даць беларусам у краіне пачуццё пляча, быць крыніцай веры ў будучыню, інфармаваць і дапамагаць», - заявіла Святлана Ціханоўская.
Мэты ІІ Канферэнцыі беларусаў свету, якую ініцыявала Святлана Ціханоўская: выпрацаваць прыярытэты і стратэгію развіцця і падтрымкі беларускай дыяспары; палепшыць механізмы каардынацыі паміж дыяспарамі і палітычнымі цэнтрамі, распрацаваць праекты і план працы на 2023-2024 гады.
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць лідары дэмакратычных сіл, уключаючы Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйную раду па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі, «народныя амбасады» і іншыя структуры – агулам каля 150 удзельнікаў і ўдзельніц.
аз