Беларуская Служба

Праваабаронцы заклікаюць 21 траўня выказаць салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі

06.05.2023 16:31
Праваабаронцы «Вясны» абралі тэмай сёлетняга Дня палітвязняў ліст і права на ліставанне.
Ілюстрацыя Вольгі ПранкевічFoto: Вольгa Пранкевіч/spring96.org

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі за гэты час значна пагоршылася.

Летась тэмай Дня палітвязняў была жоўтая бірка – спецыяльная метка ў калоніях, пра якую ўпершыню ў лісце распавёў Вітольд.Сёлета праваабаронцы тэмай Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі прапануюць ліст і права на ліставанне, каб прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемы блакавання карэспандэнцыі палітзняволеным.

«Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да іх праблемаў і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызвалення ўсіх палітзняволеных.

аз

Libereco: Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу дасягнулі рэкорднага ўзроўню

06.05.2023 07:31
За 1000 дзён пасля выбараў 2020-га ў Беларусі былі арыштаваныя больш за 38 000 чалавек.