Беларуская Служба

Надоечы кіберпартызаны ўзламалі сайт ДТСААФ Беларусі і размясцілі на ім відэа Палка Каліноўскага

13.05.2023 09:08
Аўтары ўзлому адзначылі, што гэта фота і відэа сапраўдных герояў Беларусі, а не здраднікаў Радзімы.
:
Фота:Foto: КіберПартызаны

Кіберпартызаны ўзламалі сайт беларускага ДТСААФ (Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту). На сайце з'явілася апавяшчэнне «Nas vzlomali velikolepnye KiberPartizany. Spasibo!», банэр з інфармацыяй пра смерць палітвязня Мікалая Клімовіча і розныя відэа Палка Каліноўскага.

Аўтары ўзлому адзначылі, што гэта фота і відэа сапраўдных герояў Беларусі, а не здраднікаў Радзімы, якія аддалі беларускія землі пад ваенныя базы акупантаў.

«Узброеныя сілы павінны быць абаронай і гонарам сваёй краіны. Але вайскоўцы Беларусі аберагаюць толькі дыктатара і ягоныя інтарэсы. На іх ляжыць адказнасць за тое, што па нашай краіне свабодна перамяшчаюцца акупацыйныя войскі, а з яе тэрыторыі ідзе абстрэл мірных гарадоў Украіны. Замест тых, хто стаў ганьбай для сваіх дзядоў і свайго народу, размяшчаем на сайце dosaaf.gov.by сапраўдных герояў Беларусі» – напісалі кіберпартызаны.

КіберПартызаны/нг