Аляксандр Лукашэнка працягне практыку вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Аб гэтым ён заявіў падчас наведвання мінскага аэрапорта, паведамляе reform.by
«Планавалі, плануем і будзем планаваць! І не толькі планаваць, але будзем падтрымліваць дзетак. Вы бачыце: яны прыязджаюць сюды за цішынёй. Для іх дзіка быць у краіне і не чуць гэтых разрываў, не бачыць гэтых смерцяў, гэтага голаду», – заявіў Лукашэнка. Беларускі дыктатар не бачыць нічога заганнага ў вывазе дзяцей на тэрыторыю Беларусі, а ўсе абвінавачанні ў свой адрас лічыць надуманымі.
«Дзеці ні ў чым не вінаватыя. І мы дамовіліся з Пуціным, што будзем фінансаваць гэтыя паездкі з саюзнага бюджэту. Мы гэта рабілі і будзем рабіць, не гледзячы ні на якія папрокі», – дадаў Лукашэнка.
Нагадаем, Міжнародны крымінальны суд ужо выдаў ордэр на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай з-за практыкі дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. У канцы ліпеня прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца на пасяджэнні Савета бяспекі заявіў, што на тэрыторыю Беларусі вывозілі больш за 3 тысячы ўкраінскіх дзяцей.
аз