Пачынаючы з 21 па 30 лістапада ў Беларусі зарэгістраваныя 1 773 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. З ліку ўсіх пацярпелых 381 – дзеці, паведамляе Мінздароўя.
У зімовы перыяд, у сувязі са зменай умоў надвор'я, колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўмаў павялічваецца ў 2-3 разы.
Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду: прыступкі падʼездаў, прыступкі падземных пераходаў, уключаючы метрапалітэн, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, уключаючы дзіцячыя, паведамляе «Наша Ніва».
1 снежня ў многіх раёнах Беларусі пройдзе снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу тэмпература: -5 да -11°С, пры праясненнях да -13°С, максімальная днём ад 0 да -6°С.
У нядзелю надворʼе пагоршаць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца з Карпат на Бранскую вобласць. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег і слабая мяцеліца. Месцамі па краіне моцны снег.
аз