Беларуская Служба

МЗС Польшчы асудзіла апошнія рэпрэсіі ў Беларусі

30.11.2023 15:30
Нагнятанне атмасферы страху і ўціхамірванне праяваў свабоды – шлях да далейшай ізаляцыі і дэлегітымізацыі ўладаў у Мінску, чытаем у заяве.
Сцяг Польшчыfreestocks-photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сувязі з паведамленнямі аб маштабных ператрусах і затрыманнях у Беларусі ў апошнія дні МЗС Польшчы ў чарговы раз рашуча асуджае ўсе формы рэпрэсій, якія ўжываюць улады ў Мінску супраць уласнага грамадства, чытаем у заяве, апублікаванай на афіцыйнай старонцы польскага знешнепалітычнага ведамства.

«Абвастраючы палітыку канфрантацыі ў дачыненні да ўласнага грамадства, рэжым дэманструе страх і бездапаможнасць перад абліччам нязгоды беларусаў з дыктатурай і выяўленай імі воляй да дэмакратычных зменаў. Нагнятанне атмасферы страху і ўціхамірванне ўсіх праяваў свабоды – гэта шлях да далейшай ізаляцыі і дэлегітымізацыі ўладаў у Мінску і, адпаведна, да далейшага сур'ёзнага паслаблення суверэнітэту беларускай дзяржавы», – чытаем у заяве польскага МЗС.

Міністэрства замежных спраў Польшчы чарговы раз заклікала ўлады ў Мінску вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць уласнага грамадства. «Толькі такія дзеянні могуць прывесці да змены палітыкі Рэспублікі Польшча і сямʼі дэмакратычных дзяржаваў у дачыненні да Беларусі», – дадало польскае МЗС.

аз

Кіраўнік МЗС Латвіі: Уся расійска-беларуская мяжа ўяўляе сабой гібрыдную пагрозу

29.11.2023 15:45
Гэта сканцэнтраваныя і скаардынаваныя дзеянні, якія праходзяць пры падтрымцы Расіі, заявіў Крыш’яніс Карыньш.