Беларуская Служба

Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год

30.11.2023 16:45
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў традыцыйна пройдзе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.belhumanrights.house/скрыншот

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. Сярод іх – праваабаронцы «Вясны» Уладзь Лабковіч і Дзіяна Пінчук.

У намінацыі «Праваабронца года-2023» у спіс увайшлі: Алег Агееў, Павел Левінаў, Наталля Мацкевіч.
У намінацыі «Журналіст(ка) года-2023» вылучаныя: Алег Груздзіловіч, Аляксандр Манцэвіч, Дзіяна Пінчук.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» названыя: Служба эвакуацыі «BYSOL», Ініцыятыва «Права на абарону», Марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно».

У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, «Праваабарончая салідарнасць года-2023», намінаваныя: Васіль Бераснеў, Уладзь Лабковіч, Паліна Шарэнда-Панасюк.

Нагадаем, Уладзь Лабковіч – фіналіст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі «Праваабаронца года». Ён утрымліваецца за кратамі амаль 2,5 года.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2023 года, пачатак а 14-й гадзіне. Цырымонія традыцыйна пройдзе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.

За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года – за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека

аз