Беларуская Служба

Паводле дадзеных Белстата, у кастрычніку імпарт у Беларусь перавысіў экспарт на 218,9 мільёнаў долараў

01.12.2023 08:34
Агулам паказчыкі імпарту і экспарту выраслі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/Frank Gaertner

Пасля вераснёўскага прафіцыту знешні гандаль таварамі ў кастрычніку зноў быў дэфіцытны. Імпарт перавысіў экспарт на 218,9 млн долараў.

На гэта ўказваюць звесткі Белстата.

Агульны аб'ём дэфіцыту знешняга гандлю таварамі па выніках дзесяці месяцаў вырас да 2,26 млрд долараў. Летась у студзені-кастрычніку экспарт перавышаў імпарт на 548,8 млн. долараў.

У кастрычніку экспарт тавараў з Беларусі склаў 3,6 млрд. долараў, што на 0,7% больш, чым за год да гэтага. Імпарт пры гэтым вырас на 2,9% да 3,82 млрд долараў.

Кастрычніцкі экспарт у краіны СНД скараціўся на 11,6% да 2,286 млрд. долараў. Імпарт пры гэтым вырас на 4% да 2,26 млрд долараў. У гандлі з іншымі краінамі зафіксаваны прырост экспарту на 32,6% да 1,3 млрд долараў, а імпарту – на 1,2% да 1,56 млрд.

Агулам у студзені-кастрычніку беларускі экспарт вырас на 7,2% да 33,1 млрд долараў, а імпарт – на 16,6% да 35,41 млрд долараў.

Пастаўкі тавараў у краіны СНД па выніках 10 месяцаў выраслі на 8,45% да 22,55 млрд. долараў, імпарт з гэтага рэгіёну павялічыўся на 1,3% да 19,54 млрд. долараў.

За межы СНД па выніках дзесяці месяцаў было адпраўлена на 4,7% больш тавараў на суму 10,6 млрд долараў. Імпарт пры гэтым падскочыў на 43,2% да 15,87 млрд долараў.

Хартыя'97

нг