Беларуская Служба

Адбыўся ператрус у галоўнага рэжысёра Віцебскай ТРК. Яго затрымалі 

01.12.2023 11:11
Ператрусы правялі ў ягоным кабінеце і дома. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: KlausHausmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сілавікі прыйшлі ўчора ў будынак Віцебскай тэлерадыёкампаніі для затрымання галоўнага рэжысёра Сяргея Арлова: ператрусы правялі ў ягоным кабінеце і дома. 

Сяргей – стваральнік многіх дакументальных фільмаў і праграм (найбольш вядомая стужка «Ефрасіння Полацкая», а яго цыкл «Сямейны альбом» стаў пераможцам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat»).

З'яўляецца акадэмікам Міжнароднай Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Арганізатар тэлемарафона па зборы сродкаў на аднаўленне Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Дырэктар тэлеканала 6ТВК і арганізатар рэгіянальнага тэлеканала «Віцебск».

Іншыя падзеі палітычнага пераследу ў Беларусі:

ГУБАЗіК затрымаў дзвюх жанчын. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўраджэнка Брэста і ўраджэнка Мінска ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Беларускую мастачку Ганну Крук арыштавалі на 13 сутак. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай для затрымання і арышту стаў артыст-ток Ганны ў адной з кавярняў Мінска – паведамляе ПЦ «Вясна».

Зеркало

ПЦ Вясна

нг