Беларуская Служба

Лукашысты ўзмацняюць рэпрэсіі

01.12.2023 13:35
У Беларусі сілавікі арыштоўваюць за любую грамадскую актыўнасць, а таксама сваякоў лідараў апазіцыі.
Ілюстрацыйнае фотаscreenshot z Belsat.eu

Праваабаронцам стала вядома, што ў Беларусі затрыманая маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Інэса Ворыхава. Сёння ёй прызначылі 15 сутак арышту. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што суткі прызначылі ў якасці папярэджання за рассылкі і рэпосты, і што «калі яна не зразумее, то атрымае крыміналку».

У Брэсце затрымалі 15 навучэнцаў мясцовых навучальных устаноў – у тым ліку дзяржуніверсітэта імя Пушкіна. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманыя ў сацыяльных сетках, пабліках і чатах распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Паведамляецца, што чацвёра затрыманых змешчаны ў ІЧУ, астатнія – «пакуль яшчэ на волі».

У адной з кавярняў Мінска затрымалі беларускую мастачку Ганну Крук, яе арыштавалі на 13 сутак. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай для затрымання і арышту стала адна з публічных прамоў артысткі.

Крыніца: ПЦ «Вясна»