Беларуская Служба

Ціханоўская звярнулася да беларусаў

01.12.2023 15:00
Лідарка дэмакратычных сіл нагадала, што «кожнае вашае слова і дзеянне – мае значэнне і набліжае нас да перамогі».
.
С. Ціханоўская Фота: twitter.com/Sviatlana Tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская прапанавала беларусам 5 спосабаў, як рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання», які рыхтуюць лукашысты. Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых «выбараў» не прызнаюць.

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з заклікам «выказаць нязгоду з выбарчым фарсам – хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося».

Палітык запрапанавала, што кожны з беларусаў можа рабіць ужо цяпер. У першую чаргу, пазбягайце удзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах. Не дазваляць рэжыму падмануць сябе, вашых блізкіх і сяброў, пры Лукашэнку выбары немагчымыя. Апроч таго Ціханоўская заклікала беларусаў карыстацца незалежнымі СМІ для атрымання праўдзівай інфармацыі.

Палітык папрасіла беларусаў збіраць доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых, каб яны ведалі, што панясуць адказнасць за свае дзеянні.

юл