Беларуская Служба

Беларусь паніжае экспартныя пошліны на нафтапрадукты

01.12.2023 16:24
Адпаведную пастанову Савет міністраў падпісаў 29 лістапада.
Photo:
Photo:Hillebrand, Steve, Public domain, via Wikimedia Commons

З 1-га снежня стаўка пошліны на сырую нафту мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складзе 24,7 долараў за тону замест 26,2 долараў за тону.

Памер пошліны на прамагонныя бензіны складзе 13,5 долараў за тону замест 14,4 долараў, на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя — 7,4 долараў за тону замест 7,8 долараў за тону.

Разам з тым Савет міністраў і Нацыянальны банк падоўжылі дазвол беларускім экспарцёрам атрымліваць наяўную валюту ад нерэзідэнтаў да канца 2024 года.

Пры прыняцці дакумента чыноўнікі заявілі, што гэта «дазволіць прадпрыемствам ажыццяўляць сваю дзейнасць ва ўмовах уведзеных калектыўным Захадам санкцый».

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь