Беларуская Служба

Беларусы сабралі больш за 20 тысяч еўра на калядныя падарункі дзецям палітвязняў

01.12.2023 17:32
Фонд BYSOL  працягвае збор сродкаў у рамках каляднай акцыі «Трэба цуды? Зробім цуды!» для падтрымкі сем'яў палітзняволеных.
Ілюстраційне фотоpxhere.com, CC0 Public Domain

Фонд BYSOL сабраў больш за 20 тысяч еўра на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Пра гэта паведамляецца на сайце ініцыятывы.

 «У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэтую гадзіну знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія сем'і вымушаныя сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным.

<…> Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя бацькі падарылі сваім дзецям крыху радасці ў гэтыя дні», - гаворыцца на старонцы збору.

На падарунак для кожнага дзіцяці плануецца выдзеліць па 100 еўра. Збор працягваецца.

Крыніца: Фонд BYSOL