Беларуская Служба

Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства

02.12.2023 08:01
Адноўленае ў сваіх правах прадстаўніцтва МЧК у Беларусі можа быць толькі пасля звальнення Дзмітрыя Шаўцова з пасады кіраўніка гэтай арганізацыі.
Чырвоны крыжhttps://www.nlb.by/by

Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства. Гэта звязана з невыкананнем беларускай арганізацыяй патрабавання да 30 лістапада вызваліць ад пасады кіраўніка арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова, паведамляе «Радыё Рацыя».

У прэс-рэлізе арганізацыі згадваюцца заявы Шаўцова ў падтрымку размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі і прызнанне ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, а таксама яго візіты ў акупаваныя расіянамі Луганск і Данецк.

Цяпер Беларускі Чырвоны Крыж губляе правы сябра міжнароднай федэрацыі і пазбаўляецца фінансавання. Адноўлены ў сваіх правах ён можа быць толькі пасля пазбаўлення ад Шаўцова на чале гэтай арганізацыі.

Як вядома, прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа ў Беларусі – праўладная, фактычна, псеўдаграмадская арганізацыя, якая падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку падчас выбарчых кампаніяў.

аз

Адбыўся ператрус у галоўнага рэжысёра Віцебскай ТРК. Яго затрымалі 

01.12.2023 11:11
Ператрусы правялі ў ягоным кабінеце і дома.