Беларуская Служба

Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі адмовілася вярнуць спартоўцаў з Беларусі і Расіі на спаборніцтвы

02.12.2023 16:01
Раней МАК дазволіў на гэта спартоўцам з дзвюх краін, але перадаў права канчатковага рашэння федэрацыям у асобных відах спорту.
Група гімнастак з абручамі і булаваміАвторство: Eden-Lys. https://www.flickr.com/photos/11294884@N00/468181632/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2010766

Генеральная асамблея еўрапейскай гімнастыкі прагаласавала супраць вяртання расійскіх і беларускіх спартоўцаў на спаборніцтвы пад сваёй эгідай у наступным годзе, паведаміла «Свабода».

У ліпені Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (ФІГ) дазволіла допуск спартоўцаў з дзвюх краін у неўтральным статусе, выставіўшы для гэтага ўмовы. Цяпер пытанне поўнага вяртання беларускіх і расійскіх спартоўцаў паставілі на галасаванне ў Еўропе і яно дало адмоўныя вынікі.

Такім чынам, на еўрапейскія турніры ў 2024 годзе гімнастаў з Расіі і Беларусі не дапусцяць.
Раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дазволіў спартоўцам з дзвюх краін удзельнічаць у спаборніцтвах у неўтральным статусе, без сцяга і гімна, але перадаў права канчатковага рашэння федэрацыям у асобных відах спорту.

У шэрагу відаў спорту вяртанне расійскіх і беларускіх спартоўцаў, нават з умовай адмовы ад сцяга і гімна, выклікаў рашучыя пратэсты ўкраінскіх спартовых уладаў, якія заклікалі да байкоту такіх турніраў. Ва Украіне спачатку выдалі закон аб забароне сваім атлетам выступаць на адных спаборніцтвах са спартоўцамі дзвюх краін, але затым змякчылі гэтыя абмежаванні.

аз

Міжнародная федэрацыя баскетбола працягнула адхіленне беларускіх каманд ад турніраў

29.11.2023 14:45
Праз дыскваліфікацыю беларускія зборныя не могуць гуляць у міжнародных турнірах яшчэ з сакавіка 2022 года.