Беларуская Служба

Фракцыя Каардынацыйнай рады «Моладзевы наступ» прапануе раздзяліць гуманітарны трэк ад палітычнага

03.12.2023 16:12
Сёння другі дзень слуханняў Каардынацыйнай рады па палітычных вязнях.
Фракцыя Каардынацыйнай рады "Моладзевы наступ" прануе раздзяліць гуманітарны трэк ад палітычнагаscreen:https://www.youtube.com/watch?app=desktop&v=pIxr1FtQ3lA

«Мы ўжо страцілі Вітольда Ашурка, Мікалая Клімовіча, Алеся Пушкіна. Колькі мы гатовы яшчэ страціць людзей, пакуль чакаем паспяховага палітычнага ціску, гаварыла Ганна Краўчанка з фракцыі Каардынацыйнай рады «Моладзевы наступ»

- Мы не бачым прагрэсу па гэтым кірунку, мы не бачым гатоўнасці да кардынальных змен і прымушэння рэжыму да перамоваў на тых умовах, якія мы заяўлялі ў 2020 годзе. Так, можа прыйшоў час улічыць рэальнасць і пачаць дзейнічаць паводле яе, а не паводле нашых фантазіяў пра аб'яднанне, паводле мараў аб узмацненні ціску на рэжым, калі гэта не адбываецца. Можа пара паслухаць экспертаў, якія кажуць пра пагаршэнне сітуацыі. Калі кансалідацыя і ціск (на рэжым- рэд), пра якія мы гаварылі, не прайшлі за тры гады, то варта задумацца чаму?

Фракцыя Каардынацыйнай рады «Моладзевы наступ» прапануе раздзяліць гуманітарны трэк ад палітычнага.

- Таму што палітычны трэк не мае цяпер выразнага плану выканання, і часу для таго, каб чакаць, у нас няма. Гуманітарны трэк павінен рэалізавацца праз фармаванне гуманітарнай групы, нягледзячы на палітычных актораў, у якой мэта адна: вызваляць людзей ужо цяпер.

Другі дзень слуханняў прысвечаны быў дэбатам і фармаванню працоўнай версіі рэзалюцыі КР па выніках мерапрыемства.

яс