Беларуская Служба

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

04.12.2023 08:16
Па «справе Каардынацыйнай рады» сілавікі правялі каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне – у нібыта датычных да КР арыштоўвалі маёмасць, а іх саміх вінавацяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Сяброўка міжнароднай камісіі КР Роза ТурарбекаваФота з сацыяльных сетак

Праваабаронцам стала вядома пра новыя імёны сярод сябраў каманды Каардынацыйнай рады, у якіх адбыліся ператрусы 28 лістапада. Гэта сяброўка міжнароднай камісіі КР Роза Турарбекава і яе муж, кіраўнік камісіі КР па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч, – піша выданне «Наша Ніва».

«Цяпер гэта дакладна. Кватэру ўзламалі, правялі ператрус і апячаталі. Праходзім па «справе Каардынацыйнай Рады», – напісала Роза Турарбекава ў Фэйсбуку.

Па «справе Каардынацыйнай рады» сілавікі правялі каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне – у нібыта датычных да КР арыштоўвалі маёмасць, а іх саміх вінавацяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу. Падазраванымі па справе праходзяць, паводле СК, больш за 100 чалавек.

Як пішуць праваабаронцы, пастановы на ператрусы па «справе Каардынацыйнай рады» падпісаў намеснік генпракурора Сяргей Хмарук, зрабіў ён гэта 20 лістапада – за 8 дзён да пачатку ператрусаў.

эж