Беларуская Служба

«Справа Каардынацыйнай рады» – новы напад на грамадзянскую супольнасць Беларусі

04.12.2023 14:44
Наступ беларускіх сілавікоў на сябраў «Каардынацыйнай рады» па сваім маштабе нагадвае падзеі 2021 года. Пачынаючы з 28 лістапада ў краіне прайшло больш за сто ператрусаў па месцы жыхарства і рэгістрацыі яе ўдзельнікаў, была ўзбуджаная крымінальная справа.
Ілюстрацыйнае фотаscreenshot z Belsat.eu

Раніцай 28 лістапада праваабаронцы «Вясны» сталі фіксаваць інфармацыю пра масавыя ператрусы ў Мінску і іншых гарадах. Пра пераслед людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай, паведамлялі і праўладныя тэлеграм-каналы – яны назвалі гэта «папярэднім этапам падрыхтоўкі да выбараў у «Каардынацыйную раду».

У чым абвінавачваюць асноўны на сёння прадстаўнічы орган беларускага грамадства?

Пастановы на ператрус у сябраў КС былі выдадзеныя паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • здрада дзяржаве (арт. 356 КК);
  • змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 КК);
  • заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК);
  • стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (арт. 361-1);
  • фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК);
  • садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК).


Што вядома пра масштаб рэпрэсій?

Напачатку Следчы камітэт Беларусі заявіў, што ў якасці падазраваных па »справе выбараў у Каардынацыйную Раду« прыцягнутыя звыш ста асоб. Гэтая лічба цягам тыдня мянялася некалькі разоў. Так, адзін з праўладных каналаў, па «справе Каардынацыйнай рады» паведаміў, што праведзена каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне.

Але намеснік міністра ўнутраных спраў-начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч у нядзелю ў эфіры АНТ паведаміў, што па справе Каардынацыйнай рады было праведзена больш за 130 ператрусаў.

«За апошні тыдзень мы правялі больш за 130 ператрусаў і 145 накладанняў арышту на маёмасць у чальцоў так званай Каардынацыйнай рады, створанай Ціханоўскай», – распавёў Казакевіч.

Пастановы на ператрусы былі падпісаныя пракуратурай за тыдзень да падзей

Пастановы на ператрусы па »справе Каардынацыйнай рады« падпісаў намеснік генпракурора Сяргей Хмарук.

Зрабіў ён гэта 20 лістапада – за 8 дзён да пачатку ператрусаў.

Хмарук – ураджэнец Украіны, які з 1994 года працуе ў сістэме органаў пракуратуры. У 2021 годзе ён быў прызначаны на пасаду намесніка генпракурора. Некалькі год працаваў у органах пракуратуры ў Оршы.
Інфармацыі праваабаронцам пакуль бракуе

Сёння праваабаронцам вядомыя толькі некалькі прозвішчаў тых, у каго прайшлі ператрусы па гэтай справе:

Павел Латушка;

Сяргей Чалы;
Юрась Губарэвіч;
Артур Фінькевіч;
Міхаіл Таўбе;
Ганна Красуліна;
Раман Кісляк;
Роза Турарбекава;
Павел Церашковіч.

вх