Беларуская Служба

У Мінск едзе «баявая манашка»: яна выступіць у Свята-Елісавецінскім манастыры

04.12.2023 17:08
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Сацсеткі Свята-Елісавецінскага манастыра

10 снежня на сястрычным сходзе ў Свята-Елісавецінскім манастыры выступіць манашка Яўгенія (Цыўцівадзе) – кіраўніца расійскай групы валанцёраў, якая дапамагае расійскім салдатам.

Менавіта праз яе мінскі манастыр спансіраваў аўтапарк (на не менш як 9 аўто) для ваенных у Расіі.

Сустрэча не анансаваная ў адкрытых рэсурсах цэнтра «Каўчэг», афіша распаўсюджваецца па закрытых каналах манастыра.

Свята-Елісавецінскі манастыр у Мінску паслядоўна падтрымлівае вайну Расіі ва Украіне.

@christianvision/вх