Беларуская Служба

Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус – шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м

10.12.2023 10:22
Чым займаўся пасля звальнення з «Нафтана», дакладна невядома. Раней СМІ са спасылкай на расійскія спецслужбы паведамлялі, што ён быў індывідуальным прадпрымальнікам.
      ,          -
У выніку падрываў двух цягнікоў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі.

Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі, працаваў на «Нафтане» і далучыўся да стачкі ў 2020-м, – піша «Наша Ніва». Сяргей Ерамееў – гэта беларус, якога расійскія ўлады абвінавачваюць у тэракце. Ён прызнаўся ў правядзенні дыверсіі ў стратэгічным расійскім тунэлі, праз які на фронт акупацыйнай вайны ва Украіне паступала зброя з Кітая.

Ерамееў, калі верыць ягоным растыражаваным паказанням, свядома пайшоў на падрыў, устанавіўшы выбуховую прыладу. Ён ведаў, што гэта і для чаго.

У Беларусі Ерамееў страціў работу праз палітыку. Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе. Ён тады быў прыбарыстам. Яго фота з заявай пра далучэнне да стачкі публікавалі розныя каналы.

Сяргей Ерамееў, паводле інфармацыі «Белпола», нарадзіўся ў Наваполацку ў 1971 годзе. Усё жыццё пражыў у горадзе, у якім вырас. Ён з простай сям'і. Бацька Ерамеева рана памёр, а маці ўсё жыццё адпрацавала маляром у будаўнічым упраўленні.

Ерамееў – шматдзетны бацька. У яго трое дзяцей. Праўда, з жонкай развёўся.

Чым займаўся пасля звальнення з «Нафтана», дакладна невядома. Раней СМІ са спасылкай на расійскія спецслужбы паведамлялі, што ён быў індывідуальным прадпрымальнікам.

Пад вартай Ерамееў як мінімум да 30 студзеня 2024 года. Утрымліваюць яго ў СІЗА горада Омска.

Па матэрыялах справы, выбухоўку Ерамееў атрымаў у Беларусі і правёз на Далёкі Усход. За гэта нібыта атрымаў грашовую ўзнагароду. Яму перадалі не менш за сем неўстаноўленых выбуховых прылад.

У выніку падрываў двух цягнікоў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, загарэліся цыстэрны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, што часова блакавала рух па магістралі. Пасля гэтага Ерамееў таксама быццам бы атрымаў грошы.

эж