Беларуская Служба

Украіна працягвае на ўсялякі выпадак мінаваць мяжу з Беларуссю

10.12.2023 16:07
Расія не мае ў Беларусі дастатковай колькасці сваіх падряздзяленняў і тэхнікі, каб ажыццявіць паўторнае ўварванне.
Ілюстрацыя Фото: НОВИНИ КОС ЗСУ/Siły Zbrojne Ukrainy

Украіна працягвае мацаваць мяжу з Беларуссю, а таксама пункты пропуску, расказаў у эфіры тэлемарафону «Адны навіны» спікер Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэй Дземчанка, – перадае euroradio.

«Беларускі кірунак прыярытэтны для Украіны ў плане бяспекі. На шчасце, па той бок мяжы не фіксуецца якіх-небудзь дзеянняў, якія стваралі б пагрозу Украіне цяпер», – адзначыў Дземчанка.

Украінскі памежнік дадаў, што Расія не мае ў Беларусі дастатковай колькасці сваіх падряздзяленняў і тэхнікі, каб ажыццявіць паўторнае ўварванне.

эж