Беларуская Служба

На мяжы з Беларуссю на Жытоміршчыне працягваецца будаўніцтва глыбокай сістэмы абароны

27.03.2024 16:40
Паўторнага ўварвання з Беларусі ўкраінцы дапускаць не збіраюцца.
:
Фота:Камандаванне аб'яднаных сілаў УСУ

Ва Украіне на Жытоміршчыне працягваецца будаўніцтва глыбокаэшаланаванай сістэмы абароны на мяжы з Беларуссю.

Там пабудаваныя доўгачасовыя агнявыя пазіцыі з арміраванага жалезабетону, устаноўленыя інжынерныя загароды: супрацьтанкавыя равы, мінныя палі, "зубы дракона". Цяпер узводзяцца дадатковыя фартыфікацыйныя збудаванні. Работы працягваюцца, нягледзячы на ўмовы надвор'я.

Падобныя лініі абароны будуюцца і ў іншых абласцях Украіны, якія мяжуюць з Беларуссю. У лютым 2022 года расійскія войскі ўварваліся ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. 

Днямі расійскія СМІ паведамілі, што Пуцін нібыта «адчуў слабасць» Украіны і «гатовы ісці да пераможнага канца», у тым ліку - ажыццявіць яшчэ адзін наступ на Кіеў з Беларусі.

Баста!

нг