Беларуская Служба

Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі

06.05.2024 17:01
Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года.
Дзмітрый Рэзановічspring96.org/скрыншот

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя Рэзановіча ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу палітвязня пачалі разглядаць яшчэ 26 сакавіка ў судзе Івацэвіцкага раёна. 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкаволец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калоніі яшчэ дзевяць месяцаў зняволення, нагадвае «Вясна».

Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву – па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу – 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму – 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

Тэрмін Дзмітрыя накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 22. Там яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Пазней адміністрацыя калоніі ініцыявала ўзбуджэнне супраць Рэзановіча новай крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

26 сакавіка ў судзе Івацэвіцкага раёна пачалі разгляд новай крымінальнай справы. Роўна праз месяц суддзя Сяргей Кухацкавалец агучыў палітвязню прысуд – дзевяць месяцаў зняволення ў дадатак да 19 гадоў пазбаўлення волі.

Да разгляду апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя будуць утрымліваць у баранавіцкім СІЗА № 6.

аз

Супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі ўжываецца карная псіхіятрыя

06.05.2024 11:26
Дзмітрыя Першына з Рэчыцы абвінавацілі па частцы 2 артыкула 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса Беларусі і ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).