Беларуская Служба

На заставе «Усава» Гродзенскай пагранічнай групы знойдзена цела ваеннаслужачага з прыкметамі суіцыду

10.06.2024 14:13
Малады чалавек 2002 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку мінулага года і праходзіў тэрміновую службу.
Беларуская мяжаФота: gpk.gov.by

8 чэрвеня на ўчастку пагранічнай заставы «Усава» Гродзенскай пагранічнай групы знойдзена цела ваеннаслужачага з прыкметамі суіцыду.

Малады чалавек 2002 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку мінулага года і праходзіў тэрміновую службу. Па службе характарызаваўся станоўча. На момант трагедыі малодшы сяржант знаходзіўся ў памежным нарадзе па ахове Дзяржаўнай мяжы.

З мэтай устанаўлення ўсіх абставін і прычын здарэння на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і камандаванне Гродзенскай пагранічнай групы выказваюць спачуванні родным і блізкім ваеннаслужачага.

ав/ДПК