Беларуская Служба

Беларускіх вайскоўцаў перакідваюць на мяжу з Польшчай

11.06.2024 12:54
Перакінутая батальённая тактычная група.
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Беларускія салдаты.Фота: Вадзім Савіцкі

Батальённая тактычная група 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання перакідваецца на мяжу для адпрацоўкі пытанняў прыкрыцця, паведамляе Хартыя'97 са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Беларусі.

«Падчас праверкі асабовы склад на штатным узбраенні будзе выходзіць у прызначаны раён для адпрацоўкі пытанняў прыкрыцця Дзяржаўнай мяжы і выканае комплекс мерапрыемстваў у інжынерным абсталяванні агнявых рубяжоў, пазіцый і апорных пунктаў», – гаворыцца ў паведамленні. Мерапрыемства праводзіцца «у рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл».

Нагадаем, апошнім часам назіраецца больш спробаў мігрантаў прарвацца з беларускай тэрыторыі ў Польшчу. Ёсць інфармацыя пра правакацыі, якія рыхтуюць беларускія службы, уцягваючы ў гэта мігрантаў. 28 мая адзін з мігрантаў ударыў нажом польскага салдата, які ў выніку ранення памёр у шпіталі.

нг

Польшча стварае буферную зону на мяжы з Беларуссю

10.06.2024 17:06
Адпаведную пастанову 10 чэрвеня прыняў урад. Цяпер свае пастановы па гэтым пытанні мусіць выдаць міністр унутраных спраў і адміністрацыі.

Следчыя маюць запіс, на якім бачны забойца польскага салдата на мяжы

11.06.2024 10:02
Яго асабістыя даныя ўстанаўліваюцца, у тым ліку ў суполках імігрантаў.