Беларуская Служба

Следчыя маюць запіс, на якім бачны забойца польскага салдата на мяжы

11.06.2024 10:02
Яго асабістыя даныя ўстанаўліваюцца, у тым ліку ў суполках імігрантаў.
21-       ,       ,     .
21-гадовы Матэвуш Сітэк – гэта першы польскі жаўнер, які загінуў у сувязі з гібрыднай вайной, якую вядуць Расія і Беларусь.Фота: Straż Graniczna/YouTube/screen & 1 Warszawska Brygada Pancerna/Facebook

Праваахоўным органам вядомы вобраз мужчыны, які параніў нажом маладога салдата на беларускай мяжы, даведалася газета Rzeczpospolita.

Яго асабістыя даныя ўстанаўліваюцца, у тым ліку ў суполках мігрантаў.
Момант нападу на 21-гадовага шарагоўца Матэвуша Сітэка, які быў паранены нажом на палцы, калі падыходзіў да агароджы ліквідаваць прарыў, зафіксавалі камеры Памежнай службы, размешчаныя на мачтах. На відэа бачны злачынец, хоць фота размытае. Пасля спецыялізаванай апрацоўкі стане вядома, наколькі выразным будзе малюнак яго асобы.

– У нападніка смуглы колер твару, што можа азначаць, што ён не супрацоўнік беларускіх службаў, а адзін з мігрантаў, якія знаходзяцца на беларускім баку, – распавядае суразмоўца, які бачыў відэазапіс.

Акруговая пракуратура ў Варшаве абвясціла, што ў сувязі з гібеллю салдата 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады, якая адбылася ў выніку дзеянняў неўстаноўленага мігранта, судовая вытворчасць будзе накіравана па крымінальнай справе забойства, а не замаху на забойства.
яс