Беларуская Служба

Дзярждэпартамент ЗША: Беларусь не змагаецца з гандлем людзьмі

25.06.2024 13:52
Беларускія праваабаронцы рэгулярна заяўляюць пра выпадкі эксплуатацыі грамадзян Беларусі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Дзярждэпартамент ЗША ўнёс Беларусь у спіс краінаў, урады якіх займаюцца гандлем людзьмі або звязаныя з ім. У сёлетняй справаздачы Дзярждэпартаменту Беларусь была ўключаная ў катэгорыю краінаў, якія не выконваюць стандартаў «Закону аб абароне ахвяраў гандлю людзьмі» і Палермскага пратаколу аб барацьбе з практыкай гандлю людзьмі, а таксама «не прыкладаць значных намаганняў» дзеля яго рэалізацыі. Яшчэ дванаццаць краін трапілі ў дадзеную катэгорыю, між іншым, Афганістан, Куба, Расія, Іран, Паўночная Карэя і Судан.

Беларускія праваабаронцы рэгулярна заяўляюць пра выпадкі эксплуатацыі грамадзян Беларусі, выкарыстання ў прымусовай працы і прастытуцыі ў розных краінах, у першую чаргу ў Расіі. Злачынныя арганізацыі прапануюць ахвярам легальнае працаўладкаванне, а потым абыходзяцца з імі як з рабамі, пагражаючы нават смерцю за непаслухмянасць. Урад Беларусі не прымае ніякіх захадаў, каб змагацца з такой практыкай.

PAP/нг