Беларуская Служба

Германія падтрымае польскіх ахвяр, якія перажылі нямецкую акупацыю і Другую сусветную вайну

03.07.2024 09:53
Пра гэта кіраўнік нямецкага ўраду заявіў у Варшаве пасля польска-нямецкіх міжурадавых кансультацыяў.
-   ()      ()  -   -   2.07.2024
Прэм'ер-міністр Донад Туск (справа) і канцлер Германіі Олаф Шольц (злева) падчас прэс-канферэнцыі ў Канцылярыі прэм'ер-міністра ў Варшаве 2.07.2024PAP/Marcin Obara

Нямецкі ўрад таксама вырашыў пабудаваць у Берліне мемарыял для тых, хто загінуў падчас акупацыі, паведаміў канцлер Олаф Шольц:

– Германія прыкладзе ўсе намаганні, каб падтрымаць тых, хто выжыў падчас нямецкага нападу і акупацыі ў 1939-45 гадах. Германія таксама будзе ўшаноўваць нашу пакутлівую агульную гісторыю. На мінулым тыдні Кабінет міністраў ФРГ вырашыў пабудаваць у Берліне месца памяці польскіх ахвяр Другой сусветнай вайны і акупацыі нацыянал-сацыялістаў. «Нямецка-польскі дом» павінен быць бачным знакам ад забыцця і перасцярогай на будучыню.

Прэм’ер-міністр Дональд Туск пасля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам сказаў, што заява канцлера аб жаданні кампенсаваць пакуты жывым ахвярам Другой сусветнай вайны вынікае з патрэбы нямецкага боку. «Гэта не толькі жэст у абмен на нешта», – падкрэсліў кіраўнік польскага ўрада:

– Гэта ніякім чынам не кампенсуе тое, што Польшча страціла з віны Нямеччыны, але гэтыя словы могуць служыць пачаткам новых польска-нямецкіх зносін, бо пазітыўныя жэсты ў палітыцы таксама вельмі важныя. Ці з гэтага штосьці пачнецца? – пабачым, але напэўна гэта нічога не перакрывае і гэта нейкі зрух у далікатных пытаннях.

Олаф Шольц падкрэсліў, што пазіцыя нямецкага ўрада адносна выплаты Польшчы ваенных рэпарацыяў застаецца нязменнай, што ў фармальна-юрыдычным сэнсе пытанне закрытае.

Прэм'ер-міністр Польшчы і канцлер Германіі ўзначалілі першыя з 2018 года польска-нямецкія міжурадавыя кансультацыі.

яс/IAR