Беларуская Служба

Стартавалі першыя пешыя пілігрымкі каталіцкіх паломнікаў у Будслаў

28.06.2024 12:18
З малітвамі, радаснымі песнямі за 9 дзён шляху вернікі пераадолеюць амаль 300 кіламетраў.
   .
Стартавалі пілігрымкі ў Будслаў.Фота: katolik.life

Пешыя пілігрымкі ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе выйшлі 27 чэрвеня з Баранавічаў і Ліды. Самы доўгі шлях чакае вернікаў, якія стартавалі з Баранавічаў – цягам 9 дзён яны пройдуць пешшу амаль 300 кіламетраў. Наступным выйдзе паломніцтва з Віцебска – 29 чэрвеня. А з Мінска пілігрымы адправяцца ў шлях 1 ліпеня.

Штогод з розных куткоў Беларусі прыходзяць пешшу ў Будслаў каля 2 тысяч паломнікаў. Пілігрымы пераадольваюць шлях да Божай Маці з радаснымі песнямі, малітвамі, нясуць да яе свае просьбы, таксама па дарозе слухаюць канферэнцыі на духоўныя тэмы.

Да паломніцтваў далучаюцца вернікі з тых населеных пунктаў, якія праходзяць пілігрымкі – тут яны начуюць часцей за ўсё ў школах, у некаторых месцах на начлег прымаюць мясцовыя жыхары.

Сайт katolik.life нагадае, што ў 2024 годзе ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць 5-6 ліпеня.

Паводле katolik.life

нг