Беларуская Служба

Латушка заклікаў не закрываць памежныя пераходы для пасажырскага руху з Беларусі

31.08.2024 15:44
Палітык прапанаваў шэраг захадаў для набліжэньня дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.
Кіраўнік НАУ Павел Латушкаhttps://www.youtube.com/watch?v=hVqeOVUFDKY

На форуме GLOBSEC 2024 у Празе намеснік кіраўніка Кабінета дэмсіл Павал Латушка заклікаў да стратэгіі ціску і выкарыстання ўсіх міжнародных і прававых інструментаў для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, паведамляе Свабода. 

«Доўгатэрміновы ціск на рэжым Лукашэнкі ніколі раней не прымяняўся. Адступіць ад ціску — гэта значыць паўтарыць кола», казаў Латушка.

Палітык прапанаваў шэраг захадаў для набліжэньня дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Ён заклікаў не закрываць памежныя пераходы для пасажырскага руху, выдаваць больш віз беларусам, павялічыць падтрымку незалежных СМІ. Таксама прасіў даць 12 тысяч стыпендый еўрапейскіх ВНУ для беларусаў (столькі штогод дае Расія) і падтрымліваць ідэнтычнасць беларусаў.  

Павал Латушка выступіў на панэлі «Аўтакраты па суседстве: дапаможнік для Еўропы па абароне дэмакратыі», а таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў шэрагу краін Еўропы, паведамляе прэс-служба НАУ.

Globsec — няўрадавая інстытуцыя, якая базуецца ў Славакіі. Адным з асноўных накірункаў яе дзейнасці з'яўляецца штогадовы Форум па глабальнай бяспецы, на якім рэгулярна выступаюць вядучыя еўрапейскія палітыкі і эксперты ў галіне бяспекі. Сёлета яе наведаюць каля 2000 гасцей з больш чым сямідзесяці краін.

яс