Беларуская Служба

Як мінімум чатыры беспілотнікі «Шахед» уначы заляцелі ў Беларусь

04.09.2024 16:02
Адзін з іх узяў курс на Магілёў пасля чаго згубіўся, куды ён падзеўся - невядома.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedFoto: Anelo/Shutterstock

Паводле звестак украінскіх маніторынгавых рэсурсаў, за мінулую ноч у Беларусь заляцелі не менш за чатыры дроны-камікадзэ тыпу «Шахед». Першы з іх перасек мяжу з Беларуссю каля 01:50 у раёне вёскі Верхнія Жары і ўжо праз некалькі хвілін накіраваўся ва Украіну ў напрамку Чарнобыльскай зоны.

Далейшыя заходы дронаў «Шахед» у Беларусь адбыліся ў 04:48, 05:49 і 08:04. Большасць з іх лёталі ў раёне беларуска-ўкраінскай мяжы, увесь час перасякаючы яе ў абодва бакі, але адзін з іх палятаў над мяжой і сышоў на поўнач краіны.



Крыніцы (@vanek_nikolaev і @eRadarrua) паведамілі, што «Шахед» №2 (упершыню зайшоў у 04:48) далей сышоў у раён аэрадрома «Зяброўка», праляцеў Гомель і ўзяў курс на Магілёў. Апошні раз ён быў заўважаны ў 05:49 у раёне Жлобіна, пасля чаго згубіўся, куды ён падзеўся - невядома.

Адзначым, што УСУ таксама паведамляюць, што адзін з шахедаў ноччу паляцеў у Беларусь. Верагодна, гаворка ідзе менавіта пра гэта БПЛА.

Па інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», знішчальнік ВПС РБ падняўся з аэрадрома «Баранавічы» прыкладна ў 06:20 і, палятаўшы 1,5 гадзіны, вярнуўся ў Баранавічы а 8 раніцы.

аз

Уначы шахед зноў залятаў у Беларусь

03.09.2024 10:01