Беларуская Служба

Ураджэнца Херсона будуць судзіць у Мінску па 4 крымінальных артыкулах

13.09.2024 10:32
На міліцэйскім відэа ён кажа, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога».
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

51-гадовы Сяргей Белы родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі, піша @nashaniva.

Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. На міліцэйскім відэа ён кажа, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога». У першы раз яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

Наступны суд над Сяргеем пачнецца 27 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць па 4 артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Сяргею пагражае да пяці гадоў калоніі ў дадатак да мінулага тэрміна. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Новы Час/яс