Беларуская Служба

Палітзняволены журналіст Андрэй Толчын выйшаў на волю па памілаванні

18.09.2024 09:45
16 верасня стала вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў.
Андрэй Толчын www.svaboda.org

Палітзняволены беларускі журналіст-фрылансер Андрэй Толчын выйшаў на волю, паведаміў у тэлеграме «Парламенцкі канал». Паводле звестак «Свабоды», ён выйшаў на волю па памілаванні.

Андрэю Толчыну 64 гады, ён пакутуе на шэраг хранічных захворванняў. Андрэй Толчын - даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», да 2020 года супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі СМІ Беларусі.



Толчына неаднойчы затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Апошні раз яго затрымалі 23 верасня 2023 года. На наступны дзень пасля затрымання ў кватэры, дзе ён жыў з жонкай, правялі ператрус. Следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты. Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за тыдзень-два да ягонага затрымання.

21 сакавіка суддзя Дзмітрый Казлоў прысудзіў яму 2 гады і 6 месяцаў калоніі за «паклёп у дачыненні Лукашэнкі» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

У няволі ягоны стан здароўя моцна пагоршыўся.

16 верасня стала вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў.

аз

У Брэсце за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе прыгаварылі яшчэ пяць чалавек

17.09.2024 17:35
Гэта ўжо восьмая група ўдзельнікаў пратэстаў, асуджаная ў Брэсце за вулічную акцыю 10 жніўня 2020 года. 

За «здраду дзяржаве» судзяць экс-капітана міліцыі з Кобрына

17.09.2024 20:09
Ператолчын да 2011 года працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела Дэпартаменту аховы і быў капітанам міліцыі.