Беларуская Служба

Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю на завочны прысуд Леаніду Судаленку

18.09.2024 11:30
У чэрвені праваабаронцу прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.
Леанід Судаленкаspring96.org

Судовая калегія пад старшынствам Дзіны Кучук вырашыла пакінуць без зменаў прысуд Леаніду Судаленку, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення, паведамляе «Вясна».



Нагадаем, у чэрвені Леаніду было прызначана 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.

Леанід — вядомы праваабаронца і юрыст, з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна». Пакінуўшы Беларусь ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на хутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў.

аз

Праваабаронцу Леаніда Судаленку завочна судзяць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

12.06.2024 14:29
Леанід Судаленка – адзін з першых праваабаронцаў, які пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года патрапіў пад крымінальны пераслед.