Беларуская Служба

Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі

23.09.2024 16:02
50-гадовую жанчыну затрымалі 23 студзеня 2024 года ў межах так званага «Рэйду па салідарнасці».
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У Гродзенскім абласным судзе 20 верасня скончыўся судовы працэс над палітзняволенай Аксанай Ляпко паводле ч. 2 і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе «Вясна».



 Суддзя Валерый Раманоўскі асудзіў пяцідзесяцігадовую жанчыну на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пракурор Дзяніс Корда запытваў для жанчыны 3 гады і 6 месяцаў калоніі.

Як вядома, Аксану Ляпко затрымалі 23 студзеня 2024 года ў межах так званага «Рэйду па салідарнасці» (рэйду па сваяках і блізкіх палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад IneedHelp).

аз

104 палітвязні, якія знаходзяцца за кратамі, у цяжкім стане здароўя

20.09.2024 17:33
Агулам, паводле праваабаронцаў, як мінімум 224 палітвязні, знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

YouTube-канал украінскага інфармагенцтва прызналі «экстрэмісцкім»

23.09.2024 15:01
U студзені экстрэмісцкімі матэрыяламі былі прызнаныя сайты і сацыяльныя сеткі «УНІАН».