Беларуская Служба

ЦВК: у тэрытарыяльныя камісіі вылучылі 1 725 прадстаўнікоў

02.11.2024 16:03
Паводле міжнародных арганізацый, выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі будзе сфармавана 153 тэрытарыяльныя камісіі: 6 абласных і Мінская гарадская, 118 раённых, 4 гарадскія — у гарадах абласнога падпарадкавання, 24 раённыя ў гарадах, паведамляе «Свабода» са спасылкай на Цэнтравыбаркам.



Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазіцыйных партыяў і незалежных грамадскіх арганізацый.

Аднак ЦВК паведамляе, што больш за ўсё вылучылі сваіх прадстаўнікоў якраз палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні — 1 179 чалавек. Ад грамадзян шляхам падачы заяваў — 443, ад працоўных калектываў — 103. Усяго ў камісіі вылучана 1725 прадстаўнікоў.

У Беларусі засталіся чатыры праўладныя партыі, менавіта яны і вылучылі сваіх прадстаўнікоў: «Белая Русь», камуністычна, лібэральна-дэмакратычная і партыя працы і справядлівасці.

Сярод грамадскіх аб'яднанняў — «Белая Русь», саюз моладзі, саюз жанчын, аб'яднанне ветэранаў, афіцыйныя прафсаюзы.

аз

ЕП: Выбары, якія праводзяцца ў атмасферы страху і рэпрэсій не могуць лічыцца свабоднымі

30.10.2024 15:01
Бюро дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю выдала заяву аб так званых прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ў Беларусі.

ЦВК адмовіў кіраўніку Руху «За Свабоду» ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах

30.10.2024 17:01
Пакуль зарэгістравана толькі ініцыятыўная група ад Аляксандра Лукашэнкі.