Беларуская Служба

У Лепелі правялі паказальны палітычны суд над працаўніком «Белтэлекама»

06.11.2024 16:11
Юрыя Паршко абвінавацілі ў распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і анлайн-пікетаванні.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

У Лепелі правялі паказальны палітычны суд над працаўніком «Белтэлекама» - яго судзілі на родным прадпрыемстве. Так вынікае з раскладу суда Лепельскага раёна.

Электрамеханіка лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Юрыя Паршко абвінавачвалі па двух адміністрацыйных артыкулах - распаўсюджвання «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і анлайн-пікетавання.

Судзіў Міхаіл Юрчанка.

ТГ-канал Витебск, я гуляю! /