Беларуская Служба

У Літве праходзяць міжнародныя вучэнні «Моцная воля-2024»

07.11.2024 13:30
Усяго ў вучэннях ля мяжы з Беларуссю возьмуць удзел больш за 400 вайскоўцаў з ваеннай тэхнікай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Літве праходзяць міжнародныя вучэнні «Моцная воля-2024». Вучэнні будуць працягвацца 6-20 лістапада ў загадзя вызначаных ваенных і грамадзянскіх раёнах Коўна і на паўднёвым усходзе Літвы.

«Асноўная мэта вучэнняў, арганізаваных штабам камандавання Сухапутных войскаў, адпрацоўка падрыхтоўкі падпарадкаваных падраздзяленняў да планавання і правядзення шырокамаштабных абарончых дзеянняў, узаемадзеянне з хаўруснікамі па НАТА, інтэграцыя падраздзяленняў баявога забеспячэння і каардынацыя ўзаемных дзеянняў», - паведамляецца на сайце Узброеных сіл краіны.



Усяго ў вучэннях возьмуць удзел больш за 400 вайскоўцаў з ваеннай тэхнікай, якія будуць планаваць і праводзіць абарончыя аперацыі з выкарыстаннем ваеннай інфармацыйнай сістэмы баявога кіравання. Таму, як папярэджваюць Узброеныя сіл Літвы, вайскоўцы не будуць праводзіць бачныя для грамадскасці аперацыі. Падчас вучэнняў таксама не будуць выкарыстоўвацца імітаваныя боепрыпасы і выбуховыя пакеты.

Усё ж у раёнах правядзення вучэнняў, то бок каля мяжы з Беларуссю, можа назірацца больш інтэнсіўнае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і транспартных сродкаў.

аз