Беларуская Служба

Жыхара Гродна будуць судзіць за здраду дзяржаве

08.11.2024 18:32
Раней праваабаронцы паведамлялі, што за «здраду дзяржаве» ў Беларусі асудзілі 88 чалавек.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Жыхара Гродна Дзмітрыя Скубілава 18 лістапада будуць судзіць паводле арт. 356 ч. 2 КК «Здрада дзяржаве», паведамляе Тэлеграм-канал «Права маю». 

Справу ў Гродзенскім абласным судзе будзе разглядаць Мікалай Рачынскі. Працэс будзе закрытым. 

Раней праваабаронцы паведамлялі, што за «здраду дзяржаве» ў Беларусі асудзілі 88 чалавек.

вс