Пра гэта заявіў у Варшаве падчас прэзентацыі праекта па дэкамунізацыі тапаніміі і гарадской прасторы на прыкладзе сталіцы Беларусі публіцыст, грамадскі дзеяч, прадстаўнік Геральдычнай рады «Пагоня» Алесь Чайчыц.
У праекце, падрыхтаваным радай, прааналізаваныя назвы 1.316 тапанімічных аб’ектаў Мінска па стане на 2024 год: вуліц, плошчаў, станцый метро і інш. Выяўлена больш за 500 тапанімічных аб’ектаў з назвамі, якія, на думку аўтараў даследавання, «носяць варожы да Беларусі прапагандысцкі савецкі або расійскі каланіяльны характар і якія прызнана неабходным, пажаданым ці магчымым змяніць», а таксама 29 помнікаў з падобнымі назвамі.
Аўтары лічаць неабходным у прыярытэтным парадку перайменаваць 123 тапанімічныя аб’екты (9% агульнай колькасці), названыя ў гонар найбольш адыёзных асоб і з’яў савецкага рэжыму альбо расійскага каланіялізму.
Назва 59% аб’ектаў у даследаванні названыя як «палітычна нейтральныя, якія не патрабуюць змены».
Аўтары прыводзяць невялікі (каля 50 пазіцый) спіс варыянтаў новых назваў для тапанімічных аб’ектаў сталіцы: Алеся Адамовіча, Антона Луцкевіча, Аршанскай бітвы, Барыса Кіта, Васіля Быкава, Вацлава Ластоўскага, вялікіх князёў (асобна Вітаўта, Гедыміна, Міндоўга, Ягайлы), князёў Рагвалода і Усяслава Полацкага, герояў Слуцкага збройнага чыну, Івана Луцкевіча, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсеньевай, Станіслава Шушкевіча і інш.
Адзначана, што ў постсавецкай Беларусі працэс перайменавання амаль не пачынаўся.
pozirk.online/вх