Ноччу з 1-га на 2 снежня ў Беларусь заходзіў 31 «Шахед». Дроны ляцелі ў напрамку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра, Гомеля і Хойнікаў, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
БЛА прыляталі з тэрыторыі Украіны і Расіі, некаторыя – заляталі ў Беларусь, вярталіся назад і зноў заходзілі ў беларускую паветраную прастору. Шэсць дронаў былі лакацыйна страчаныя.
Авіяцыя ВПС Беларусі не падымалася.
вс