У адказ на зварот намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы афіцыйна паведаміла, што кіраўніком працоўнай групы па пытаннях, звязаных са знаходжаннем грамадзян Беларусі ў Рэспубліцы Польшча, прызначаны кіраўнік ведамства па справах замежнікаў Томаш Цытрыновіч (Tomasz Cytrynowicz).
Абяднаны пераходны кабінет у працоўнай групе будзе прадстаўляць Павел Латушка. Ад Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў групу ўвойдзе Віталь Малчанаў.
Павел Латушка ў звароце ў адрас кіраўніка ведамства па справах замежнікаў Томаша Цытрыновіча прапанаваў польскаму боку разгледзець магчымасць правядзення першага пасяджэння працоўнай групы ў канцы студзеня – пачатку лютага наступнага года.
У пачатку лістапада падчас сустрэчы Паўла Латушкі і Томаша Цытрыновіча апошні паведаміў, што 137 тысяч беларусаў ужо валодаюць правам пражывання на тэрыторыі Польшчы. Усяго з улікам спраў, якія разглядаюцца, можна казаць пра 200 тысяч беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.
вх