Беларуская Служба

Расійскія беспілотнікі зноў заляталі на тэрыторыю Беларусі

13.12.2024 14:25
Мінімум 8 «шахедаў» за суткі ў Беларусь, 1 страчаны, авіяцыя паднімалася тройчы, працавалі па БПЛА
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube.com @motolkohelp_news

За суткі з 12 на 13 снежня зафіксавана мінімум 8 заходаў расійскіх Дронов-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны.

Дроны заляталі ў Беларусь на Гомель, на Мазыр, Ельск, Брагін, Васілевічы і праходзілі праз «беларускі калідор».

Першы заход зафіксаваны у 15:27 днём 12 снежня, тады група з двух БПЛА рухалася з боку Чарнігаўшчыны ў напрамку Беларусі, курсам на Гомель. Далей заходы: 20:52, 21:09, 21:28, 21:55, 01:12 і 02:50.

Паветраныя сілы ВСУ паведамілі што паводле іх звестак за ноч лакацыйна быў страчаны ў Беларусі 1 БПЛА.

За мінулую ноч авіяцыя ВПС РБ паднімалася і лётала на паўднёвы ўсход краіны 3 разы. Па нашых дадзеных, з зямлі назіраліся спробы ліквідацыі расійскіх дронаў.

У лістападзе ў Беларусь заляцеў 151 беспілотнік, як мінімум 3 з іх былі збітыя.

Крыніца: Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project