Беларуская Служба

Сайт выдання «Беларусы і рынак» перастаў адкрывацца ў Беларусі

21.12.2024 12:48
За мяжою і пры выкарыстанні VPN ён па-ранейшаму даступны.
        .
Сайт выдання «Беларусы і рынак» перастаў адкрывацца ў Беларусі.screenshot

Пра праблемы з доступам у Беларусі да незалежнага медыя піша «Позірк».

«Беларусы і рынак» — адно з першых прыватных медыяў у Беларусі, спецыялізуецца на эканамічнай тэматыцы. Як газета выдавалася з канца 1990 года, спачатку ў фармаце штотыднёвіка, пазней да 2023-га — раз на месяц.

1 снежня 2022 г. Міністэрства інфармацыі анулявала рэгістрацыю друкаванага СМІ «Беларусы і рынак».

Дырэктар газеты Канстанцін Залатых быў затрыманы 18 траўня 2022 года пасля ператрусу ў рэдакцыі і асуджаны паводле шэрагу крымінальных артыкулаў на 4 гады зняволення. Прызнаны палітвязнем.

Рэдакцыя выдання «Беларусы і рынак» працуе ў эміграцыі.

вх