Беларуская Служба

Сваякі асуджаных сутыкнуліся з «натарыяльнай» формай махлярства

02.01.2025 17:06
Некалькі чалавек ужо трапіліся на вуду ашуканцаў і адбылося гэта ў тых рэгіёнах, дзе натарыусы часта адмаўляюцца ехаць у папраўчыя калоніі для аказання дапамогі зняволеным, адзначае рэсурс.
Ілюстрацыя Shutterstock/GaudiLab

Сваякі асуджаных сутыкнуліся з новай формай махлярства - «натарыяльнай», піша MaydayTeam.

Па інфармацыі праваабаронцаў, зламыснікі карыстаюцца тым, што адміністрацыя калоній абмяжоўвае магчымасці зняволеных у карыстанні юрыдычнымі паслугамі.

У сацсетках і мэсэнджарах у родных асуджаных вымагаюць грошы, прапаноўваючы паслугі натарыуса ў індывідуальным парадку. Для гэтага нібыта трэба перавесці грошы на банкаўскую картку, фота якой скідаюць у перапісцы. Сумы часта супадаюць з натарыяльнымі тарыфамі, але да натарыяльных кантораў такія прапановы не маюць ніякага дачынення.

Некалькі чалавек ужо трапіліся на вуду ашуканцаў і адбылося гэта ў тых рэгіёнах, дзе натарыусы часта адмаўляюцца ехаць у папраўчыя калоніі для аказання дапамогі зняволеным, адзначае рэсурс.

эж