Актывіста анархісцкага руху Мікіту Емяльянава ўтрымліваюць у зняволенні з кастрычніка 2019 года - больш за пяць гадоў. У 2020 годзе яго прыгаварылі да сямі гадоў калоніі па трох крымінальных артыкулах, але апеляцыйны суд скараціў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Хлопца месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, на яго ўвесь час аказваецца ціск. Цяпер яго зноў будуць судзіць па арт. 411 КК, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Цяпер яго зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Судзілішча пачнецца ў Гродне 15 студзеня. Справу будзе разглядаць Кірыл Яфімавіч. Палітвязню пагражае яшчэ два гады пазбаўлення волі.
эж