Беларуская Служба

Актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у студзені 2025 года вырасла ў 4,5 раза ў параўнанні са студзенем 2024

03.02.2025 13:24
У 2024 годзе краіны ЕС перадухілілі 36 291 спробу пранікнення нелегалаў з Беларусі, у 2023-м - 42 078.
-
Польска-беларуская мяжаstrazgraniczna.pl

У 4,5 раза вырасла актыўнасць нерэгулярных мігрантаў на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага Саюза ў студзені 2025 года ў параўнанні са студзенем 2024-га. Пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўнай статыстыкі іх памежных службаў.



Усяго зафіксавана не менш за 431 спробу пераходу мяжы супраць 96.

На латвійскім кірунку спынена 132 спробы - гэта больш у 26,4 раза. Літоўскія службы папярэдзілі 16 спробаў - у 4 разы больш.

Польшча прадухіліла не менш за 283 спробы (рост у 3,3 раза; было 87), пры гэтым не менш за 123 (43%), прыпала на апошнюю пяцідзёнку студзеня (27–31 студзеня), пасля «выбараў прэзідэнта» ў Беларусі. 31 студзеня зафіксавана 50 спробаў - рэкордная колькасць пасля 14 снежня мінулага года (тады было 52 спробы).

У 2024 годзе краіны ЕС перадухілілі 36 291 спробу пранікнення нелегалаў з Беларусі, у 2023-м - 42 078.

У далейшым польская статыстыка можа карэктавацца: аператыўныя дадзеныя мясцовай памежнай службы, у адрозненне ад літоўскіх і латвійскіх, апошнія месяцы часта прыблізныя і ўдакладняюцца з рознай ступенню затрымкі, адзначае «Позірк». На нядаўні запыт выдання з просьбай даць канкрэтную статыстыку за пэўны перыяд прыйшоў адказ з прыблізнай лічбай.

аз

На польска-беларускай мяжы адбылася замена вайскоўцаў, якія там служаць у межах аперацыі «Бяспечнае Падляшша»

01.02.2025 07:15
Скончылася першая ратацыя ваеннай аперацыі «Бяспечнае Падляшша».

На польска-беларускай мяжы салдат скончыў жыццё самагубствам

02.02.2025 10:21
Абставіны здарэння высвятляюцца.