Беларуская Служба

Вярхоўны суд разглядае яшчэ адну справу аб «генацыдзе беларускага народа»

06.02.2025 10:02
Абвінавачанні высунутыя супраць «кіраўніка аднаго з падраздзелаў дапаможнай паліцыі» Сямёна Серафімовіча (1910–1997).
Вярхоўны суд Рэспублікі БеларусьАўтар: Максим Шикунец - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=88794920

Вярхоўны суд разглядае яшчэ адну крымінальную справу аб «генацыдзе беларускага народа» падчас Другой усясветнай вайны (арт.127 КК). Абвінавачанні высунутыя супраць «кіраўніка аднаго з падраздзяленняў дапаможнай паліцыі» Сямёна Серафімовіча (1910–1997), які памёр 28 гадоў таму.

Прэс-служба Вярхоўнага суда раней паведамляла, што справа складаецца з 30 тамоў, па ёй праходзяць 54 сведкі. Справу накіраваў у суд генеральны пракурор Андрэй Швед, паведамляе «Свабода».



Генпракуратура сцвярджае, што абвінавачаны «пазбавіў жыцця нe менш за 4 144 чалавекі, у тым ліку 622 дзяцей, у тым ліку заведама малалетніх», дзейнічаў з «асаблівай жорсткасцю: людзі знішчаліся шляхам расстрэлаў з агнястрэльнай баявой зброі, спалення жыўцом, павешання і катаванняў».

У прэс-рэлізе пракуратура падкрэслівала, што праца па накіраванні ў суд падобных крымінальных спраў будзе працягнутая.

Раней дзяржаўныя СМІ са спасылкай на намесніка пракурора Гродзенскай вобласці Андрэя Скурата паведамлялі, што абвінавачаны быў «камандзірам паліцэйскіх падраздзяленняў на тэрыторыі Карэліцкага раёна».

Пры гэтым ёсць сведчанні і пра выратаваныя Серафімовічам сем'і.

18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд асудзіў паводле арт. 127 КК украінца Уладзіміра Катрука, якога абвінавацілі ў спаленні вёскі Хатынь. З прычыны яго смерці ў 2015 годзе пакаранне прызначанае не было.

19 лістапада ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага. 30 снежня яго прызналі вінаватым без прызначэння пакарання.

аз

Суд прызнаў памерлага 9 гадоў таму Уладзіміра Катрука вінаватым у генацыдзе беларускага народа

18.03.2024 12:30
Імя Уладзіміра Катрука называецца ў ліку тых, хто мае дачыненне да спалення беларускай вёскі Хатынь у 1943 годзе.