Беларуская Служба

Яўген Дудкін прызнаўся, а потым аспрэчыў, што ён - агент КДБ

14.02.2025 15:34
У сувязі са справай Дудкіна беларускіх актывістаў выклікаюць на допыты ў паліцыю Польшчы.
Яўген Дудкін у Варшавекрыніца: https://www.facebook.com/dudkinyauheni

Беларускія хрысціянскія дэмакратры пад кіраўніцтвам Георгія Дзмітрука заявілі пра тое, што выявілі крата ўнутры супольнасці — Яўгена Дудкіна. Падчас унутраных разбіральніцтваў выявілася, што Дудкін з’яўляецца даўнім агентам КДБ. Таксама ён нібыта сам пацвердзіў гэты факт на пасяджэнні Управы партыі БХД 30 студзені 2025 года ў прысутнасці сяброў партыі.

У адказ на гэта палітык даў «Нашай Ніве» каментар, у якім усё аспрэчвае:
«Я не з'яўляюся агентам КДБ. Зараз ідзе мэтанакіраваная кампанія супраць мяне. Прычына — мая паспяховая дзейнасць у партыі».
Ад далейшых каментароў Дудкін адмовіўся.

А калі ў яго ўдакладнілі, ці прызнаваўся ён аднапартыйцам у супрацоўніцтве з КДБ, Дудкін адказаў, што «гэта была праверка сябры партыі» (дакладная цытата — НН).

Яўген Дудкін — 36-гадовы палітычны дзеяч у эміграцыі. Ён настаўнік па адукацыі і рэгіянальны актывіст. З Белврусі з’ехаў яшчэ ў 2018-м, асеў у Польшчы як эканамічны мігрант. Апошнім часам ён з’яўляўся кіраўніком фонду «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Крыніцы «Нашай Нівы» паведамілі, што Дудкін прызнаўся аб тым, што быў завербаваны КДБ яшчэ напрыканцы 2000-х.

«Новы час» піша, што ў сувязі са справай Дудкіна беларускіх актывістаў выклікаюць на допыты ў паліцыю Польшчы.

яс