Беларуская Служба

У горадзе Бельска-Бяла пасялілася сям’я рэпатрыянтаў з Расіі

14.02.2025 14:12
Сям'я з чатырох чалавек з польскімі каранямі пераехала ў Бельска-Бялу ў рамках праграмы рэпатрыяцыі, паведаміла ў пятніцу прэс-служба бельскай мэрыі.
        -        .
Сям’я з польскімі каранямі з Екацярынбурга прыехала ў Бельск-Бялы па запрашэнні гарадскога савета ў рамках праграмы рэпатрыяцыі.https://ms.bielsko-biala.pl/

Дар’я і Максім з дзецьмі – Васілём і Сафіяй – прыехалі па запрашэнні мэрыі з расійскага Екацярынбурга.

Новых жыхароў Бельска-Бяла віталі ў Ратушы мэр Яраслаў Клімашэўскі і старшыня Рады Дарота Пегзік-Ізыдорчык.

Яцэк Кахель з прэс-службы мэрыі паведаміў, што сям’я атрымала муніцыпальную кватэру, якую адрамантавалі і абсталявалі за кошт мэтавай датацыі з дзяржаўнага бюджэту.

Чыноўнікі дапамагаюць сям'і з неабходнымі фармальнасцямі. Новыя жыхары ўжо падалі заявы на ID-карты і атрымалі нумары PESEL (персанальны нумар).

«На гэтым тыдні яны будуць падаваць заяву на пацвярджэнне свайго польскага грамадзянства. Бацькі (...) ужо выбралі школу, дзе іх дзеці пачнуць навучанне пасля канікул», - паведаміў Кахель.

Максім і Дар'я скончылі Екацярынбургскі ўніверсітэт. Мужчына спецыялізуецца на хімічнай тэхналогіі прыродных энерганосьбітаў і вугляродных матэрыялаў. Ён таксама мае адукацыю ў галіне эканомікі і кіравання бізнесам. Дар'я скончыла культуралогію. У яе польскія карані: з польскай культурай і мовай яе пазнаёміла бабуля.

Томаш Фіцань, прэс-сакратар мэрыі Бельска-Бяла паведаміў PAP, што ў горадзе ўжо пасяліліся дзве рэпатрыіраваныя сям'і - усяго 11 чалавек.

PAP/юл